«Ваш лепшы выхад» — сумесная лімітаваная калекцыя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і брэнда Mattioli.
Тэатр — гэта не проста месца, дзе ажываюць гісторыі. Гэта асаблівы рытуал, свята і прастора, якая натхняе быць прыгожымі.
Сёлета Купалаўскі тэатр святкуе свой 106-ы дзень нараджэння. З гэтай нагоды галоўная драматычная сцэна краіны і вядомы беларускі брэнд скураных аксесуараў Mattioli аб’ядналіся, каб стварыць нешта выключнае — лімітаваную калекцыю сумак пад назвай «Ваш лепшы выхад».
Сумка жаночая
073-26с
Сумка з натуральнай скуры з выразным кубічным сілуэтам — мадэль, створаная для вашага лепшага выхаду. Яна зашпільваецца на магнітныя кнопкі і дапоўнена дзвюма кароткімі жорсткімі ручкамі, доўгім няздымным і нерэгуляваным рамянём-ланцужком са скураной накладкай для камфортнага нашэння, а таксама металічнымі ножкамі на дне.
Абважванне / зьвязак ключоў
074-26с
Дэкаратыўная падвеска з натуральнай скуры — фінальны штрых, нібы апошняя дэталь перад выхадам на сцэну. Кампазіцыю ўтвараюць два кутасы з металічнымі наканечнікамі, дэталь з цісненнем на ланцужку і скураны шнурок з металічным кольцам. Карабін і дадатковае кольца дазваляюць лёгка замацаваць аксесуар у патрэбным месцы.
Чаму гэтая калекцыя стане вашай любімай?
-
Магія элегантнасці
Эксклюзіўны дызайн, які ператварае любы вобраз у вечаровы і святочны.
-
Сімвал 106-годдзя
Унікальны праект, створаны адмыслова да дня нараджэння Купалаўскага.
-
Прэміяльны камфорт
Бездакорная якасць натуральнай скуры ад Mattioli, якая будзе радаваць вас шмат сезонаў.
Няхай кожнае вашае з’яўленне ў свеце будзе яркім, а кожны вечар у Купалаўскім — незабыўным. Зрабіце так, каб кожны ваш выхад быў вашым лепшым выхадам!
Шукайце калекцыю ў фірмовых крамах Mattioli і сувенірнай краме тэатра
Афіша Купалаўскага
Спектаклі бягучага рэпертуару